Дырэктар, аб якім клапоціцца прэзідэнт
«Там відавочна праваахоўныя органы спрабуюць знайсці пад каменем тое, што там ніколі не ляжала і не ляжыць. А можа быць і не так. Вось мы на месцы і разбярэмся, але ўжо з сур’ёзнымі арганізацыйнымі вынікамі, якія могуць паследаваць», – папярэдзіў Аляксандр Лукашэнка.
Аб гэтым ён заявіў на нарадзе па пытаннях прытрымлівання праваахоўнымі органамі законнасці пры забеспячэнні кантролю за фінансава-гаспадарчай дзейнасцю Нацыянальнага парку «Прыпяцкі». Больш таго, прэзідэнт адзначыў: «Некаторыя трохі нахабныя структуры пачынаюць уяўляць сябе вышэй закону. Да міліцыі маса пытанняў. Яны часам забываюць аб тым, што яны народная міліцыя, а не паліцыя і не кучка бандытаў». Такі паварот у бок законнасці ашаламляе. Ашаламляе і насцярожвае. Тым больш, што гісторыя з дырэктарам Гродзенскага мясакамбінату – не столькі нашумелая, колькі таямнічая.
Вось пачатак 2010 году: Анатоль Грышук (дырэктар ААТ «Гродзенскі мясакамбінат») узнагароджаны за асабісты ўклад у падвышэнне якасці прадукцыі ганаровым знакам «Лідэр якасці».
Вось красавік 2010 году: вясна, і гарадзенцы валам валяць у агратурыстычны комплекс «Маёнтак Каробчыцы” – стварэнне ўсё таго ж А. Грышука, пакатацца на канях, пакаштаваць нацыянальнай кухні, папіць медавухі і ўспомніць добрым словам прадпрыемлівага дырэктара.
Вось травень 2010 году: людзі ў цывільным увальваюцца ў працоўны кабінет Анатоля Грышука, надзяваюць наручнікі і вядуць «за краты». Яму абавязваецца нанясенне шкоды ў асоба буйных памерах – больш за 330 млн. рублёў. Людзі ў цывільным без «указівак» нікуды не ходзяць і нікому наручнікі не надзяваюць.
А вось чэрвень 2010 году: вольны Анатоль Грышук дае інтэрв’ю абласной газеце «Гарадзенская праўда».
І нарэшце, верасень. І сам прэзідэнт прыедзе разбірацца ў сітуацыі. Арыгінальна!