Удалая рэпетыцыя

|

Два галы на рахунку патэнцыйнага навабранца – бразільца Нікаласа.

Яшчэ двойчы вызначыліся Дзмітрый Кавалёнак і Арцём Осіпаваў.

У складзе “Нёмана” гулялі і яшчэ два футбалісты, якія могуць патрапіць у заяўку каманды на новы сезон – абаронца Віталь Шапятоўскі (былы гулец украінскага “Крыўбаса” і ждановіцкай “Дарыды”) і нападнік Дзмітрый Юзвовіч (гуляў летась за МТЗ-РІПА).

15 сакавіка “Нёман” распачне новы футбольны сезон у Мінску гульнёй ¼ Кубка Беларусі супраць МТЗ-РІПА.

В. Дрэма