Незвычайныя абяцанкі

|

Напрыклад, што ў Беларусі ў будучай пяцігодцы ўсе дзеці з інтэрнатаў будуць размешчаныя ў сем’ях. Аб гэтым у дзень ведаў заявіў прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка: «У будучай пяцігодцы мы ўсіх дзяцей, якія жывуць у дамах-інтэрнатах, размесцім у сем’ях».

 

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў свой час нездарма быў прыняты дакумент, які абавязвае нядбайных бацькоў пакрываць дзяржаве выдаткі па ўтрыманні іх дзяцей. Сёння такія бацькі аплачваюць 60% усіх выдаткаў на іх дзяцей у сярэднім па краіне, амаль усе, за некаторым выключэннем, працаўладкаваныя. «Хочаш не хочаш – ідзі працуй і плаці за свайго дзіця, а мы будзем выхоўваць тваіх дзяцей», – сказаў кіраўнік дзяржавы (перадае БелТА).

 

Адразу ўзнікаюць пытанні, хто гэта «мы»? Прэзідэнт мае на ўвазе сваю сям’ю? І якім чынам ён збіраецца размяшчаць дзяцей у іншых сем’ях? Добраахвотна-прымусовым шляхам, або гэта будзе дарагая дзяржаўная праграма? Нічога не зразумела…Акрамя таго, што нарэшце вызначыліся прыарытэты наступнай пяцігодкі прэзідэнцтва.

Фота Яўгена Здановіча