“Рэканструкцыя” працягваецца
Зараз інфармацыя аб ёй вісіць таксама і ў вокнах крамы “Дзіцячы свет” на Савецкай вуліцы.
Праект цікавы перад усім часткай, якая тычыцца аднаўлення драўлянай сцяны.
Увага! Зробяць яе з газасілікатных блокаў. Для тых, хто ня ведае, што такое “газасілікат”: гэта такі від бетону, што часцей за ўсё выкарыстоўваецца для будоўлі катэджаў.
Канешне, будзе на сцяне і плінфа, бо інакш рэканструкцыя была б не такой аўтэнтычнай, аднак толькі звонку.
Зроблена гэта для таго, каб у царкве было цяплей.
Гісторык Андрэй Вашкевіч камэнтуе: “Ну, што тут скажаш? Ні адзін горад не зганьбіцца так, як атрымалася ў нашых архітэктараў з “Грамадзянпраекту”.