«…Барозняць прасторы сусвету»
На чэмпіянаце, які праходзіў у Белградзе 21-28 жніўня, былі прадстаўлены 23 краіны. Амаль кожная каманда налічвала 25-30 чалавек, а вось беларуская – толькі 3: гарадзенца Аляксандра Ліпая, лідчука Валера Грабоўскага і мінчука Уладзіміра Мінкевіча.
Беларусы занялі другое месца ў камандным заліку ў катэгорыі S9 (ракета з ротарам), на некалькі секунд саступіўшы расейцам і на столькі ж абыйшоўшы палякаў.
Цікава, што да апошняга моманту не было вядома, ці атрымаюць спартоўцы грошы на ўдзел. У выніку, яны дабраліся да Белграда сваім ходам.
Зараз гарадзенец Аляксандр Ліпай рыхтуецца да апошняга этапу Кубка свету, які мае адбыцца на касмадроме Байканур.
Паводле grodnonews.by
Здымак mksirmium.com
На здымку пераможцы ў катэгорыі S9. Беларуская каманда – першая злева.