Сістэма калектыўных зніжак з’явіцца ў Гродне

|

Сайт pokupon.by ужо працуе ў Мінску, Гомелі і Брэсце, у бліжэйшых планах – распачаць працу ў Гродне, Магілёве і Віцебску, нягледзячы на складанасці з развіццём беларускага інтэрнэт-рынку.

Пры адпаведна высокай зацікаўленасці карыстальнікаў, сайты такога тыпу могуць прапанаваць зніжкі ад 50% і вышэй у рэстаранах, крамах, кінатэатрах, салонах прыгожасці і г.д. Да таго ж «Покупон» прапануе шэраг унікальных магчымасцяў, такіх як продаж паслуг у крэдыт.

На сённяшні дзень – «Покупон» з’яўляецца лідэрам сярод сетак калектыўных зніжак ва Украіне і адзіным такога тыпу сервісам у Беларусі.

 

Паводле proua.com