Як набыць будынак за трыццаць пяць тысяч рублёў?
Такія дадзеныя былі агучаныя на нарадзе старшыні Гродзенскага аблвыканкама Сямёна Шапіра з прадстаўнікамі малога і сярэдняга бізнеса.
На думку прадпымальнікаў, адной з праблем для развіцця іх бізнеса з’яўляецца адсутнасць магчымасцяў для набыцця аб’ектаў нерухомасці.
Будаўніцтва новых памяшканняў з улікам кошту праектных работ можа сабе дазволіць у асноўным буйны бізнес.
У той жа час у абласным грамадскім аб’яднанні “Клуб прадпрымальнікаў” сабраны банк фотаздымкаў закінутых будынкаў, якія могуць зацікавіць прыватнікаў.
На сёння ў вобласці працуе каля шасці тысяч малых прадпрыемстваў, 60% якіх – у Гародні.
У абласным цэнтры зарэгістравана 28 тысяч прыватных прадпрымальнікаў.
Паводле http://www.belta.by
Фота з сайта http://gedymin.livejournal.com