Гродзенскі ўніверсітэт стварае музей мантый

|

Пачатак калекцыі паклала мантыя, ахвяраваная Гродзенскаму дзяржаўнаму ўніверсітэту імя Янкі Купалы Беластоцкім універсітэтам.

Яшчэ 7 мантый дадалі ўніверсітэты-партнёры, у тым ліку з ЗША і Украіны.


Музей ствараецца ў найстарэйшым будынку ўніверсітэта – былой жаночай гімназіі.

Жаданне прадаставіць экспанаты ўжо выказалі навучальныя ўстановы Германіі, Фінляндыі, Кітая, а таксама гродзенскія аграрны і медыцынскі ўніверсітэты.

ГрДзУ разлічвае сабраць прафесарскія мантыі з усяго свету – на сёння ВНУ мае 83 дамовы аб супрацоўніцтве з замежнымі ўніверсітэтамі.

Паводле http://www.belta.by/

Фота з сайта http://prosto-free.livejournal.com