Пачалося вясновае назіранне! За птушкамі…
alt=”Птушкі-назіранне” sub=”Птушкі-назіранне” >
У гэтую нядзелю, 15 сакавіка, разам з Дзянісам Табуновым (маб. +375 295 227236) з 10.00 (збор на апошнім прыпынку КБМ трал. №2 і 8) да 13.00, вы зможаце паназіраць першых пералётных птушак у прыпойменным лесе каля Нёману і на навакольных сельгаспалетках, адзначыць пакуль не адляцеўшых паўночных гасцей ды добра правесці час разам з цікавымі людзьмі.
Для абмежаванай колькасці ўдзельнікаў на час экскурсіі могуць быць выдадзены біноклі і вызначальнікі «Птушкі Еўропы» на беларускай мове – замаўляйце загадзя! Апранацца на экскурсію трэба адпаведна зменнаму сакавіцкаму надвор’ю, не пашкодзіць узяць з сабой бутэброды і тэрмас з гарачым напоем.
Па ўсіх пытаннях звяртаецеся да Дзмітрыя Вінчэўскага па тэл. (МТС) +375 336 887589 або на e-mail: harrier@tut.by , або да Яўгена Сліжа (Вэлком) +375 447 270844. Час і прыкладныя маршруты наступных экскурсій будуць загадзя абвяшчацца ў навінах на вэб-пляцоўцы http://www.newmediaworld.info/bird
Паводле Кронікі грамадскага жыцця Гарадзеншчыны