Шыла супраць незаконных парковак
Мужчына выгульваў сабаку позна ўвечары, калі ўбачыў два аўто прыпаркаваных на баскетбольнай пляцоўцы.
Раззлаваны гродзенец вярнуўся дамоў, узяў заточаную пад шыла шрубоўку і зноў выйшаў на пляцоўку.
Мужчына драпаў машыны і прабіваў колы, калі яго заўважылі суседзі.
Яны выклікалі міліцыю і разам з ёй пайшлі шукаць хулігана.
Аднак “Робін гуд” і не думаў хавацца: яго затрымалі, калі ён прабіваў чарговае кола.
Супраць змагара з машынамі, які паспеў пашкодзіць два аўто, завялі крымінальную спрнаву па арт.339 ч.1 “Хуліганства”.
Міліцыя папярэджвае, што, у выпадку парушэння правіл дарожнага руху неабходна выклікаць ДАІ, а не нішчыць чужую маёмасць.
Паводле http://uvd.grodno.by