Прыём заяваў у ШМЖ – не спазніся!

| Без катэгорыі

 

ШМЖ – гэта 7-месячныя курсы, якія складаюцца з тэарэтычнага і практычнага блокаў. Тэарэтычная частка прысвечаная асновам журналістыкі («Уводзіны ў журналістыку», «Прававыя і этычныя аспекты працы журналіста», «Жанры журналістыкі», «Асаблівасці газетнай, радыё- і інтэрнэт-журналістыкі» і многія іншыя).

 

Практыку навучэнцы праходзяць у рэдакцыі інтэрнэт-газеты і радыё «Твой стыль», а таксама ў відэарэдакцыі. Выкладчыкі і трэнеры ў ШМЖ – практыкуючыя прафесійныя журналісты беларускіх і замежных сродкаў масавай інфармацыі, а таксама псіхолагі, юрысты, філолагі.

 

Праект «Школа маладога журналіста» (ШМЖ) існуе з 1997 г. За 13 год ШМЖ прайшло больш за 270 хлопцаў і дзяўчат. Некаторыя з іх сталі лаўрэатамі нацыянальных і міжнародных узнагарод у галіне журналістыкі. Выпускнікі ШМЖ працуюць сёння ў газетах «Вечерний Гродно», «Гродзенская праўда», «Перспектива», «Наша Ніва», «Белорусы и Рынок», на тэлеканале АНТ, а таксама ў замежных СМІ.

 

Арганізатарам ШМЖ з’яўляецца грамадскае аб’яднанне «Цэнтр «Трэці Сектар».

 

Да ўдзелу ў праекце «Школа маладога журналіста –14» запрашаюцца гарадзенскія юнакі і дзяўчаты ад 16 да 25 гадоў.

 

Заявы на ўдзел прымаюцца да 26 верасня па адрасе: г. Гродна, вул. Будзёнага, 48а 11, з 12:00 да 17:00 (акрамя суботы і нядзелі).

 

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: 8 (0152) 75 71 72; 8 (029) 7 830 845.