Праз Гродзеншчыну па слядах Вялікіх Літоўскіх князёў
Маршрут, звязаны з гісторыяй Вялікага княства Літоўскага, прапануе турыстам за адну паездку наведаць абедзьве краіны.
Кансультант дэпартамента па турызме Міністэрства спорта і турызму Алена Салаўёва:
– “Стварыць адзін вялікі экскурсійны маршрут у сітуацыі, калі асобных экскурсійных праграм, дзе гаворка ідзе пра ВКЛ, дастаткова шмат, цалкам дарэчы”.
Маршрут будзе праходзіць па Гродзенскай і Брэсцкай абласцях.
На Гродзеншчыне турыстам у прыватнасці прапануюць наведаць Лідскі і Мірскі замкі.
Праўда базавыя стаянкі маршрута пакуль не вызначаныя.
Паводле http://belta.by/
На фота: Мапа ВКЛ