Жаніх і нявеста загінулі ў ДТЗ

|

Моладзь дапамагала старэйшым капаць бульбу, а ўвечары вырашылі пакатацца на машыне.

За рулём “Ліфана” знаходзіўся 24-гадовы хлопец. 

Разам з ім у машыне былі яго 22-гадовая нявеста і яе 20-гадовая сястра.

Каля 21 гадзіны хлопец не справіўся з кіраваннем, выехаў на ўзбочыну і наехаў на апору лініі электраперадач.

Жаніх і нявеста загінулі на месцы.

Малодшую дзяўчыну знайшлі  на ўзбочыне ў 10 метрах ад здарэння.

Са шматлікімі пераломамі яе змясцілі ў рэанімацыю.

Па якой прычыне кіроўца з’ехаў з дарогі пакуль невядома.