Кірмаш вясельных аксэсуараў у Гродна
Яе ладзіць выставачны цэнтр БелЭкспо пры падтрымцы гродзенскіх абласнога і гарадскога выканкамаў. Выстава прысвечаная разнастайным момантам вяселля.
Сярод шматлікіх прадуктаў, якія змогуць паглядзець наведвальнікі, будуць вясельныя ды вечаровыя ўборы і гарнітуры, біжутэрыя, прапановы падарожжаў мядовага месяца, вясельныя букеты, вясельныя картэжы, мужчынская і жаночая бялізна. Будучым маладым даецца магчымасць кансультацыі з юрыстамі, доктарамі, псіхолагамі і нават астролагамі.
У межах выставы выдзеленыя спецыялізаваныя раздзелы – паслугі рэстаранаў, фота- і відэаздымка, а таксама раздзел “Усё для дзяцей”.
Урачыстае адкрыццё выставы “Вяселле над Нёманам”, на якім плянуецца тэатралізаваная сцэна вяселля, адбудзецца 29 верасня а 13.00 гадзіне ў лядовым палацы. У іншыя дні выстава будзе адкрытая з 10 да 18 гадзін.