Актывіст Руху “За Свабоду” хоча ўвайсці ў ініцыятыўную групу А.Лукашэнкі

|

Іван Крук:

У сваёй заяве я напісаў, што прашу ўключыць мяне ў склад ініцыятыўнай групы А.Г.Лукашэнкі, бо людзі неадназначна ўспрымаюць яго выдвіжэнне на чацьвёрты тэрмін, а ўлады хаваюць праўдзівую інфармацыю, і я хачу даведацца, што людзі думаюць на самой справе.

У складзе ініцыятыўнай групы я змагу сустракацца з людзьмі, размаўляць з імі, даведацца, чаму яны падтрымліваюць А.Лукашэнку.

Я бачу, што людзі абураныя тым, што кожны дзень растуць кошты на ўсё, але людзі загнаныя ў кут, яны баяцца пра гэта казаць.

У станоўчы адказ на сваю заяву Іван Крук не верыць:

Я чакаю пісьмовага адказу, каб пасля звярнуцца ў суд. Я ведаю, што мне адмовяць. Аднак гэта таксама будзе паказальна.

На фота: Іван Крук

Фота з сайта: http://www.ucpb.org