У гродзенскай краме затрымалі жанчыну з буклетамі і паветранымі шарыкамі

|

Міліцыю выклікала загадчыца крамы. Цяпер магілёўскую актывістку для тлумачэнняў выклікаюць у Ленінскі аддзел міліцыі Гродна.

К.Шацікава:

– “Мне сёння патэлефанаваў міліцыянт і запатрабаваў, каб я прыехала ў Горадню і дала паўторныя тлумачэнні, бо яго калега захварэў і яму даручана цяпер справа.

Акрамя таго, ён паведаміў, што адна з прадавачак пісьмова заявіла, што ў краме мы раздавалі друкаваную прадукцыю пакупнікам.

Пакупнікі, дарэчы, баранілі нас ад узброеных аўтаматамі міліцыянтаў. У міліцыі мяне пратрымалі больш за тры гадзіны.

Склалі пратакол апытання.

Я ім сама аддала буклеты. Патлумачыла, што там крамолы няма. Яны для жанчын”.

Крысціна Шацікава пакуль не вырашыла, ці ехаць у Горадню даваць тлумачэнні.

Пра кампенсацыю праезда міліцыянер не згадваў.

Паводле http://www.svaboda.org

Фота з сайта http://www.ucpb.org