На гродзенскіх міні-рынках гандлявалі нелегальным печывам
Як паведаміла “Твайму стылю” прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама, у падазронага мужчыны, жыхара Мінска, не было не толькі таварна-суправаджальных дакументаў на прадукты, але і пасведчання індывідуальнага прадпрымальніка.
Высветлілася, што мінчук набываў печыва на аптовых базах Мінска і перапрадаваў гродзенскім прадпрымальнікам.
Калісці гэты бізнес быў легальным, але тэрмін дзеяння пасведчання ІП даўно скончыўся.
Больш за тое, разлік за печыва з гродзенскімі гандлярамі нелегальны пастаўшчык вёў у доларах.
На парушальніка складзены адміністратыўны пратакол.
У яго канфіскавана больш за 2000 долараў, печыва на 18 мільёнаў рублёў і Фіат.
Хутчэй за ўсё нелегальны прадпрымальнік будзе пакараны штрафам.
Фота з сайта: http://blog.kp.ru