У гродзенскіх дварах гараць машыны

|

Як паведамілі “Твайму стылю” ў гродзенскім МНС, у 5.43, калі выратавальнікі выехалі на месца здарэння, машыну ўжо цалкам ахапіла полымя.

Супрацоўнікі МНС мусілі ратаваць ужо не аўто, а дом, побач з якім машына была прыпаркавана. Вагнём пашкоджаныя ўваходныя дзверы будынка.

Прычыну ўзгарання машыны будуць высвятляць эксперты.

Яе ўладальнік, 35-гадовы гродзенец, упэўнены, што машыну спрабавалі ўгнаць, а, калі не атрымалася, – падпалілі.

Толькі ў Ленінскім раёне Гродна гэта трэці за апошнія месяцы выпадак узгарання прыпаркаваных у дварах аўтамабіляў.

11 верасня на вул.Каплічнай цалкам згарэў закінуты “Масквіч”.

А ў панядзелак у Паўднёвым гарэў паўпрычэп з цэглай. Гэтым разам пажар здарыўся з-за дзіцячых гульняў з запалкамі.