Галерэя Тызенгаўза адкрыла сезон “Настальгіяй” (аўдыё)

Гэта першае мерапрыемства галерэі ў 10-м выставачным сезоне.

Як патлумачыла супрацоўніца галерэі Вольга Бабеньская, выбар на карысць твораў Алега Гіжага невыпадковы:

 

Мы два гады вялі перамовы, а таксама прымалі ягоныя творы на продаж. Яны заўсёды выклікалі цікаўнасць у гарадзенцаў і карысталіся папулярнасцю. Таму сёлета вырашылі адкрыць сезон паўнавартаснай выставай працаў Алега Гіжага.

На адкрыцці сабраліся шматлікія прыхільнікі талента мастака.

 

Яны,- сцвярджае Вольга Бабеньская – былі ўражаныя лёгкасцю, з якой мастак піша свае карціны, іх далікатнасцю, колерамі.

Калі паглядзець на карціны, можа падацца, што яны ўзніклі за дзесяць хвілін, але, насамрэч, яны прадуманыя, гэта цуд.

>

Некаторыя наведвальнікі выставы ўжо пакінулі свае запісы ў альбоме галерэі. Вось адзін з іх:

– «Очень здорово и интересно…Похоже на демонстрацию портретного творчества, интересно есть ли сходство с данными личностями? Очень поднимает настроение, спасибо!»

У сёлетнім сезоне Галерэя Тызенгаўза парадуе гарадзенцаў выставамі не толькі мясцовых творцаў, але і мастакоў з Віцебска і Мінска.

 

Выставу “Настальгія” ў Галерэі Тызенгаўза можна наведаць да 14 кастрычніка. Уваход вольны.

 

Радыёрэпартаж з адкрыцця выставы можна паслухаць на радыё “Твой Стыль”.

 

Фота Яраслава Ванюкевіча і Вікторыі Курэй