477 гадоў таму нарадзіўся Стэфан Баторый

|

Жыццё Караля Польскага і Вялікага Князя Літоўскага было шчыльна звязанае з Гародняй.


Ён нарадзіўся 27 верасня 1533 года ў Трансільваніі.

У 1576 годзе каранаваны на Караля Польскага і Вялікага Князя Літоўскага.

Сваёй рэзідэнцыяй і фактычнай сталіцай ён зрабіў Гародню.

З яго ініцыятывы гарадзенскі Стары замак быў перабудаваны ў стылі рэнесанс.

Баторый прызнаў, што Польшча i ВКЛ з’яўляюцца роўнапраўнымi часткамi ў складзе федэратыўнай дзяржавы. З таго часу сеймы праходзiлi па чарзе то ў Польшчы, то ў Вялiкiм княстве.

Дзякуючы Стэфану Баторыю кожны трэцi сейм РП адбываўся ў нашым горадзе.

У Гародні Баторый i памёр. Прычына яго смерці выклікала спрэчкі паміж медыкамі, таму тут жа было праведзена першае на тэрыторыi Ўсходняй Еўропы анатамiраванне.

Хадзiлi чуткi, што Караля і Вялікага Князя атруцiлi, але навукоўцы гэтую версiю абверглi.

Стэфан Баторый хацеў быць пахаваным у Гародні, але, як і ўсе польскія каралі спачыў на Вавелі.

Пасля смерцi ён завяшчаў 96 тысяч злотых сваёй радзiме – Семiграддзю, а 30 тысяч – улюбёнай Гародні.