Абмяркоўваем турыстычны лагатып Аўгустоўскага канала
“Твой стыль” знаёміць сваіх чытачоў з адным з прапанаваных на конкурс варыянтаў такога лагатыпа.
Яго аўтарам з’яўляецца гарадзенец Зміцер Гупянец.
Дасланыя на конкурс эскізы ён змясціў у сваім “Жывым Журнале”.
У аснове лагатыпа – стылізаваны надпіс “Аўгустоўскі канал” (па-беларуску, па-польску і па-руску).
>
Зялёны колер на малюнку, па версіі аўтара, сімвалізуе багацце расліннага свету ў ваколіцах канала, сіні – ваду, каляровыя пялёсткі – сонца, ветразь і кроплі вады ад вёслаў байдаркі.
На думку Зміцера, лагатып лёгка мадыфікуецца і добра падыходзіць для яго змяшчэння на кашульках, кепках і іншай сувенірнай прадукцыі.
А вы што пра гэта думаеце?
Конкурс ладзіць Упраўленне фізкультуры, спорта і турызму гарадзенскага аблвыканкаму.
Заяўкі на ўдзел у конкурсе прымаюцца да 1 снежня. Пераможца атрымае прэмію ў памеры 875 тыс. рублёў.