Літоўцы не зацікавіліся акцыяй супраць будаўніцтва АЭС

|

Акцыя адбывалася амаль незаўважна для мінакоў – невялікая група людзей трымала транспарант і знічкі. Сярод літоўскіх арганізатараў прысутнічалі таксама беларусія актывісты – з партыі “Зялёных”. Прычыны незацікаўленасці людзей у акцыі супраць будаўніцтва атамных электрастанцый патлумачылі літоўскія арганізатары – у краіне ужо шмат год ідзе прапаганда атамнай энергіі як таннай. Аднак арганізатары надалей плануюць прыцягваць увагу грамадскасці да гэтага пытання выставамі і перформансамі.

 

Гэта не першая акцыя супраць будаўніцтва АЭС у рэгіёне. Раней адбылося шэсць акцый у цэнтральнай частцы Вільні.

 

Больш падрабязна пра акцыю ў Вільні можна будзе прачытаць заўтра ў рэпартажы Аляксея Шоты ў штотыднёвіку “Твой Стыль”.

Здымак аўтара