Наступнай “Міс свету” можа стаць гарадзенка

|

Усяго ў паўфінал выйдуць 15 дзяўчын са 120 удзельніц конкурсу. Акрамя фіналу, прэтэндэнткі на карону паспаборнічаюць ў міні-конкурсах. Яны прадэманструюць спартыўную падрыхтоўку, гатоўнасць стаць топ-мадэллю, а таксама свае таленты. Людміла Якімовіч – добрая плыўчыха, акрамя гэтага, яна рыхтуецца прадставіць на суд журы цікавы цыркавы нумар з элементамі танца і гумару.

Самая прыгожая дзяўчына нашай краіны, якая ў красавіку гэтага году атрымала тытул “Міс Беларусь – 2010” вырашыла зрабіць стаўку на натуральнасць свайго вобразу. Людміла захавае натуральны колер валасоў і не будзе злоўжываць салярыем. З нагоды невялікага па мадэльным меркам росту — 172 сантыметра, яна не хвалюецца  –  заяўкі на ўдзел даслалі дзяўчыны і ніжэйшага росту.

Стварэннем строяў для спаборніцтва займаецца беларуская фірма з Брэста. Пятнаццаць сукенак для конкурсу -гэта мінімум, які неабходны для выступу. У Кітаі Людміла правядзе месяц, за гэты час яна разам з іншымі канкурсанткамі будзе ўдзельнічаць у розных мерапрыемствах, падарожнічаць па краіне. 

 

Фота з http://vminsk.by/news/17/62105/