Хто пабудуе Гродзенскую ГЭС?
Іранская кампанія Marvestan Group выйграла конкурс на пастаўку абсталявання для ГЭС у 2007 годзе. Паводле кантракта іранскі бок узяў на сябе абавязкі па праектаванні, будаўніцтве і тэхнічным забеспячэнні станцыі. Агульны кошт праекта складае каля 110 міліёнаў еўра.
ГЭС павінна быць уведзена ў эксплуатацыю ўжо ў наступным годзе і вырабляць 85 млн. кВт электраэнергіі, аднак Marvestan Group так і не распачала працу.
Паводле беларускага заканадаўства ў такім выпадку можа быць абвешчаны новы тэндар.
Канкурэнцыю іранскай кампаніі могуць скласці эстонцы, кітайцы і беларускае акцыянернае таварыства “Еўра-Энергетыка”