Прэм’ера “Масакры” адбудзецца ў лістападзе

|

У аснове фільма ляжыць твор Праспэра Марымэ “Локіс”, заснаваны на беларуска-літоўскім фальклёры.

“Твой стыль” пісаў пра здымкі “Масакры”, дзе гісторыя нямецкага прафесара, графа-пярэваратня, каханне і смерць разгортваецца на фоне падзей нядаўняга паўстання 1863-1864 гг.

На думку рэжысёра фільма Андрэя Кудзіненкі, аднаго з апошніх вучняў легенды беларускага кіно Віктара Турава і аўтара забароненай у Беларусі “Акупацыя. Містэрыі”, “Масакра” разбурае не адзін кіна-штамп і будзе цікавая, у першую чаргу, прагрэсіўнай моладзі.

На думку крытыкаў, у фільме ёсць ўсё, каб зацягнуць гледача ў кіназалы: шляхта, пярэваратні, каханне, хорар, Беларусь 19 стагоддзя, зорныя акторы.

На фота: Фінальная сцэна фільма

Фота з сайта: http://bibikau.livejournal.com/