У гродзенскім перынатальным цэнтры нарадзілася тройня
Мама і немаўляткі адчуваюць сябе добра і праз тыдзень збіраюцца дамоў.
Сям’і Германовічаў, якая адразу зрабілася шматдзетнай, будзе дапамагаць накіраваная сацыяльнымі службамі бясплатная няня.
Паводле Людмілы Кеды, намесніцы галоўнага ўрача Гродзенскага абласнога клінічнага перынатальнага цэнтра, з пачатку года нарадзілася 2627 немаўлят, на 35 больш, чым за аналагічны перыяд летась.
Трайняты тут нараджаюцца штогод, а ў 2007 годзе нарадзілася дзве тройні.
Паводле http://www.ctv.by