Прэзентацыя новай кнігі Анатоля Астапенкі ў Гродне

|

А.Астапенка:

У кожнай сучаснай дзяржаве кожны нармальны грамадзянін ад пачатку нацыяналіст. Быць нацыяналістам – гэта натуральны стан чалавека.

Чалавек без свайго нацыянальнага пачатку на Зямлі проста не існуе. Кожны нараджаецца альбо эстонцам, альбо рускім, альбо кітайцам…

Я нарадзіўся беларусам. І змяніць гэта я не дам рады. Але калі так, калі Госпад даў мне жыццё ў гэтай нацыі, то значыць так трэба, і ў гэтым маім нацыянальным існаванні і ёсць Найвышні сэнс.

… нацыяналізм ёсць пэўнай ступенню раскрыцця агульнай, сусветнай Любасці. Як толькі мы адкінем хоць якую ступень Любасці – мы адразу адчуем непаўнавартасць жыцця.

Таму нацыяналізм ужо ад нараджэння, натуральна ўласцівы кожнаму чалавеку.


Аўтар разглядае гістарычныя падставы ўзнікнення беларускай нацыі да нацыяналізму і этапы станаўлення  ад старажытнасці да канца 20 стагоддзя.

Асобныя раздзелы кнігі прысвечаны нацыянальнай ідэі ў беларускім мастацтве, філасофскім наратывам беларускага нацыяналізму, палітычным аспектам нацыянальнай ідэі, хрысціянскаму шляху Беларусі, беларускай нацыі ў святле мадэрных канцэпцый.

Прэзентацыя адбудзецца па адрасе: Будзёнага 48а – 100 (памяшканне ва ўнутраным дворыку). Шлях дапамогуць знайсці ўказальнікі.

Пачатак у 16.30.

Уваход вольны.

На фота: Анатоль Астапенка.

Фота з сайта http://www.nv-online.info