Трэцяя бясплатная экскурсія па Гродне

|

У Гродне, які ў 70-80-ыя гады мінулага стагоддзя, як і любы савецкі горад поўніўся партрэтамі правадыроў і заходзіўся ад чырвані сцягоў на вялікія савецкія святы, заўсёды існавала магутная плынь нефармальнага жыцця.

Гродна быў адным з асяродкаў руху хіпі, месцам узнікнення рокавых гуртоў і іншых андэграўдных плыняў, месцам натхнення і працы беларускіх пісьменнікаў з пакалення шасцідзесятнікаў…

Аб гэтым перыядзе жыцця нашага горада раскажа гісторык Ігар Трусаў, які ў маладосці сам меў непасрэднае дачыненне да гродзенскага андэграўнда.

 

Гэта ўжо трэцяя экскурсія ў межах праекта “У пошуках паўсядзённасці” гродзенскага абласнога грамадскага аб’яднання маладых навукоўцаў “ВІТ”. Першыя дзве былі прысвечаны падзеям у Гродне ў верасні 1939 года  і штодзённаму жыццю гродзенцаў у паслеваенныя гады.

 

Пачатак экскурсіі 16 кастрычніка ў 11 гадзін.

Ахвотных арганізатары просяць збірацца каля помніка Элізе Ажэшцы.

Фота з сайта http://darriuss.livejournal.com