Гродзенцы ў падтрымку беларускай мовы
Сёлета дыктоўка пройдзе пад лозунгам “Гародня, будзьма з мовай!”. Усе яе ўдзельнікі атрымаюць памятныя асадкі, падарункі з лагатыпам дыктоўкі. Па заканчэнні дыктоўкі ўсіх чакае святочны торт.
Дыктоўка не тэст на валоданне мовай. У першую чаргу гэта праява салідарнасці з беларускай мовай, сведчанне таго, што мова жыве і мае прыхільнікаў.
Дыктоўка распачнецца ў 12 гадзеін у памяшканні Таварыства беларускай школы (Будзёнага 48а-44).
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне 74-44-28.