Сям’я Чэслава Немана судзіцца з польскім грамадскім аб’яднаннем “Неман”
Незадаволенасць жонкі і дачкі Чэслава Немана выклікала выкарыстанне творчага псеўданіма музыкі ў назве аб’яднання.
Аб’яднанне “Неман” з’явілася ў Супраслі першапачаткова як “Аб’яднанне імя Чэслава Выджыцкага – Немана”.
У яго ўвайшлі людзі, якія захапляліся творчасцю вялікага музыкі і хацелі зрабіць найбольш для захавання памяці аб ім.
Сярод іншага таварыства планавала адрамантаваць сямейны дом Чэслава Выджыцкага ў Старых Васілішках на Гродзеншчыне.
Аднак назва таварыства не спадабалася сям’і памерлага Немана, якая звярнулася ў суд на прадмет парушэння іх прыватных правоў.
Суд абавязаў арганізацыю змяніць назву. Такім чынам узнікла аб’яднанне “Неман”.
Разам са зменай назвы аб’яднанне пашырыла свае мэты: цяпер яно займаецца абаронай творчасці і дасягненняў не толькі Чэслава Выджыцкага-Немана, але ўсіх польскіх творцаў з Польшчы, Літвы і Беларусі.
Удава і дачка Немана зноў засталіся незадаволенымі.
Іх апеляцыю беластоцкі суд разгледзеў у мінулую пятніцу.
Апеляцыя адхілена на падставе таго, што на працэсе гаворка вялася пра рэгістрацыю назвы аб’яднання, а не пра парушэнне прыватных правоў.
З юрыдычнага пункту гледжання парушэння закона не было, таму папярэдняе рашэнне суда засталося ў сіле.
Удава музыкі спыняцца не збіраецца і рыхтуе новы зыск супраць аб’яднання “Неман”.
Чэслаў Выджыцкі – знакаміты польскі рок-музыка, спявак і кампазітар. Нарадзіўся 16 лютага 1939 года ў в.Старыя Васілішкі на Гродзеншчыне. Пазней пераехаў у Гданьск. Пачаў выступаць з ансамблем „Niebiesko-Czarni“.
Стаў вядомым пасля выступу ў 1963 годзе на першым Фестывалі польскай песні ў Аполе з песняй „Wiem że nie wrócisz“ і поспеху песні „Czy mnie jeszcze pamiętasz?“ (1964).
Псеўданім Неман Чэслаў Выджыцкі ўзяў на ўспамін аб рацэ свайго дзяцінства Нёмане.
Памёр музыка ў 2004 годзе.
На фота: Чэслаў Неман з жонкай
Фота з сайта http://wiadomosci.gazeta.pl/