Персанальная выстава Валера Стратовіча адкрываецца ў галерэі “Крыга” (аўдыё)
Карціны аб’яднаны агульнай назвай “Суграмадзяне”.
Супрацоўніца “Крыгі” ахарактарызавала прадстаўленыя на выставе творы як неардынарныя гратэскныя работы. Гэта жанравыя замалёўкі на фоне гарадскога пейзажа.
Творы такога стылю Валер Стратовіч яшчэ не выстаўляў.
Мастак вядомы не толькі ў Гродне, але ў Польшы, Літве, Расіі як майстар пейзажу, нацюрморту, гарадскога пейзажу, марыніст.
Адкрыццё выставы сёння ў 17.00
Выстава будзе працаваць штодня акрамя нядзелі да 1 лістапада.
Паслухаць рэпартаж з адкрыцця можна на радыё “Твой Стыль”
Фота твора В.Стратовіча з сайта http://new.racyja.com