Скульптуру Маці Божай асвяцілі

|

Асвячэнне скульптуры працы гродзенскага скульптара Уладзіміра Панцялеева было прымеркаванае і да 110-годдзя Гродзенскай праваслаўнай епархіі, якое адзначаецца сёння.

 

Пасля літургіі прадстаўнікі Гродзенскай праваслаўнай царквы прайшлі ў святочным шэсці з сабора да скульптуры Божай Маці, дзе епіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій асвяціў скульптуру і павіншаваў усіх прысутных са святамі. З прамовай таксама выступіў старшыня гродзенскага гарвыканкаму Барыс Казялкоў.

 

Перад шматлюднай публікай з кароткім словам удзячнасці выступіў аўтар бронзавай скульптуры Уладзімір Панцялееў.

 

Разам з пастаментам з граніту скульптура Маці Божай складае 4,2 метры ў вышыню.

alt=”асвячэнне скульптуры” >

Здымак аўтара