Спроба самазабойства ці няшчасны выпадак?

|

Хадзілі чуткі, што жанчына ці то парэзала сябе лязом проста ў кабінеце інспектара, ці то выкінулася з вакна.

 

Як паведамляе “Вечерний Гродно” са спасылкай на намесніка начальніка Кастрычніцкага РАУс Аляксандра Траско, жанчына нелегальна таксавала і ў сувязі з гэтым была выкліканая ў падатковую інспекцыю.

 

Паколькі гэта быў ужо не першы выклік, то за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць у таксісткі маглі канфіскаваць аўтамабіль.

 

Сведкі здарэння распавялі міліцыянтам, што пасля размовы з інспектарам у кабінеце дзяўчына выйшла і пачала размаўляць па тэлефоне, а затым упала і скацілася па двух лесвічных пралётах.

 

У шпіталі хуткай дапамогі ёй давялося рабіць тэрміновую аперацыю.

 

У прытомнасць дзяўчына, у якой ёсць дзіця, прыйшла толькі на дзевяты дзень.