Пасольства Літоўскай Рэспублікі адкрые выставу ў Старым замку

|

Выстава складаецца з 20 планшэтаў, на якіх прадстаўлена ўся гісторыя барацьбы з Тэўтонскім ордэнам, прычыны і асноўныя падзеі вайны, і, канешне, Грунвальдская бітва.

Выстава падрыхтаваная Літоўскім мастацкім музеем, Вялікакняжацкім палацам нацыянальнага музея Літвы і Міністэрствам замежных спраў Літоўскай Рэспублікі.  

Спецыяльна для дэманстрацыі ў беларускіх музеях усе тэксты на планшэтах перакладзены на беларускую мову.

Гродзенскі  музей дапоўніў экспазіцыю копіямі шасці твораў знакамітых мастакоў, прысвечаных Грунвальдскай бітве.

Адкрые выставу генеральны консул Літоўскай Рэспублікі.

 

На фота: Фрагмент карціны Яна Матэйкі “Бітва пад Грунвальдам”