Збіраць смецце ў гродзенскіх лясах будуць добраахвотнікі

|

Намеснік дырэктара лясгаса па ідэалагічнай рабоце Уладзімір Гарохаў паведаміў “ТС”:

– Такая акцыя праводзіцца ў Беларусі ўпершыню.

Мы хочам такім чынам прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемы смецця ў лясах, пойдзем па школах, выступім на тэлебачанні – можа людзі хоць нешта пачнуць разумець.

Працаваць будзем  па лясных ускрайках, каля садаводчых таварыстваў, іх толькі на тэрыторыі Нёманскага лясніцтва 142.

Будзем прыбіраць смецце, бутэлькі.

Запрашаем далучыцца ўсіх ахвотных, пальчаткі і ўсё неабходнае для працы мы будзем выдаваць.


Зараз збіраць смецце, якое пакідаюць у лесе неахайныя грамадзяне, даводзіцца супрацоўнікам лясной аховы.

У іх службовыя абавязкі гэта не ўваходзіць, ды й кожны працаўнік адказвае за тэрыторыю ў 700 га, таму падтрымліваць чысціню ў лесе практычна немагчыма.

Супрацоўнікі гродзенскага лясгаса выказваюць спадзяванне, што прыбіраць смецце ўсё ж пачнуць тыя, хто яго пакідае, а яшчэ лепш не забруджваць лес увогуле.

Тыя, хто хоча далучыцца да акцыі “Наш чысты лес” 23 кастрычніка, могуць звярнуцца па тэлефоне 52 45 10 у Нёманскае лясніцтва.

 

Фота з http://www.liveinternet.ru