ЗАХАЦЕЎ Я ПАМАЛІЦЦА, ДЫ Ў ПАЛОНЦЫ АХРЫСЦІЦЦА

|

Гэта далёка не ўсё, што можна было разглядзець у натоўпе, каторы сабраўся на возеры Юбілейным, каб чарговы раз адзначыць Вадохрышча.

Усе з нецярпеннем чакалі пачатку мерапрыемства. Мароз прабіраў да касцей, і, каб сагрэцца, людзі пачыналі прытанцоўваць на лёдзе, ды старанна расціраць нямеючыя пальцы рук. Больш дасведчаныя грамадзяне мелі з сабою гарбату, таму ім прыходзілася трошкі лягчэй, чым астатнім. Неяк збянтэжана выглядалі выратавальнікі, каторыя загадзя падрыхтавалі палонку для купання, а цяпер выкурвалі цыгарэту за цыгарэтай, ды прыглядаліся ўдалячынь, шукаючы позіркам доўгачаканых гасцей. Прытанцоўваць прыйшлося не адзін дзесятак хвілін, пакуль з’явіліся святары і ўрачыстасць магла пачацца без асаблівых перашкод. Трошкі часу на прыгатаванне і пачалася прамова.

 

Натоўп адразу шчыльным паўколам абступіў прадстаўнікоў духавенства, а выратавальнікі перыядычна папярэджвалі з дапамогай рупара пра неабходнасць хаатычнага размяшчэння на лёдзе, каб пазбегнуць няшчасных выпадкаў. Урачыстая частка хутка скончылася і пачалося само хрышчэнне. Прыемна было назіраць, як голыя целы акунаюцца ў ледзяную ваду.

Белы колер іх скуры хутка замяняўся на чырвоны. Гэтае відовішча дапаўнялася вясёлымі, радаснымі водгукамі ды ляскатаннем зубоў непасрэдных удзельнікаў і жартаўлівымі выказваннямі назіраючага натоўпу. Праз якую гадзіну ўсе жадаючыя ахрысціцца ўжо апранутыя ў цёплую вопратку абмяркоўвалі падзею, абяцаючы сабе на наступны год абавязкова прыехаць, каб чарговы раз прайсці абрад, узмацніць арганізм як духоўна так і фізічна, а можа і проста дзеля таго, каб яшчэ раз сустрэцца з старымі сябрамі.