“Нёман” ачоліў палкоўнік
Напярэдадні Беларуская Федэрацыя футболу (БФФ) адмовіла гарадзенцам у такой ліцэнзіі, спаслаўшыся на тое, што пазіцыя кіраўніка клуба была вакантнай.
На працягу апошняга года пасады прэзідэнта і начальніка клуба часова сумяшчаў Сяргей Кароза.
Правілы БФФ дазваляюць такога кшталту часовае замяшчэнне не больш як на год.
Святаслаў Ліс нарадзіўся ў 1951 г. на Наваградчыне. Скончыў дзьве вайсковыя вучэльні, служыў у Афганістане.
Быў членам Нацыянальнага савета Беларусі другога і трэцяга склікання, памагатым рэктара гарадзенскага ўніверсітэту імя Янкі Купалы.
Сяргей Кароза, якога на працягу апошніх сезонаў моцна крытыкавалі гарадзенскія заўзятары, застаўся ў камандзе ў якасці начальніка і старэйшага трэнера каманды.
На здымку: Святаслаў Ліс (трэці злева) вітае курсантаў ваеннага факультэту ўніверсітэту імя Я. Купалы.
Фота grsu.by