Восень раздавала падарункі

Плошчу паглынулі гандлёвыя ларкі, палаткі і грузавікі з гароднінай і садавінай. А людзі выстраіліся ў жывыя і ўсхваляваныя чэргі…

>

Бабулі-пенсіянеркі хутка пачулі, дзе пахне нізкім коштам!

Але, як кажуць, танная рыбка – паганая юшка. Асцярожней, бабулі, прадаўцам, відаць, усё адно.

Нягледзячы на моцны вецер і нізкую тэмпературу, эканомныя матулі прыцягнулі з сабой дзяцей. Напэўна вырашылі, што маме з дзвюма калыскамі кошт зменшаць, пашкадуюць.

А некаторыя прыйшлі, каб дадаць высадкаў у сваім садзе. Не толькі ж мужчынам трэба дрэва пасадзіць ды сына выгадаваць.

А ці трэба было, таварышы, дзерціся вось за гэта гніллё? А можа гэта мы, як і ўся чарга, спазніліся на сапраўдныя «дарункі восені».

Кожнае прадпрыемства вырашыла адзначыцца на кірмашы, як мага ярчэй. Хто пёк, хто ўпрыгожваў, а хто і гарбуза пераўвасабляў.

Ну а гародніны на кірмашы было столькі, што вочы разбягаліся. Ды ўсе стракатае, яркае, спелае! Некаторыя так нагрузілі торбы, што па дарозе страцілі палову. Вось і каталіся па плошчы, разам з восеньскім лісцем, саспелая морква, бульба і цыбуля. А я сабе так нават яблычак знайшла: малінаўку…