Гарадзенскія прыгоды п’янога прапаршчыка

|

П’яны вайсковец не разлічыў на выходныя з “адзначэннем” заробку і пачаў чапляцца да дзяўчыны ў грамадскім транспарце.


Дзяўчына не адказвала ўзаемнасцю і тады прапаршчык адной з гарадзенскіх частак выйшаў услед за ёй на прыпынку і пачаў біць сваю ахвяру.

 

Хулігана затрымала міліцыя. Як паведаміла сёння прэс-служба гарадзенскай міліцыі, змешчаны ў следчы ізалятар вайсковец на раніцу заявіў, што нічога не помніць пра свае “прыгоды”.

 

Ілюстрацыя: ivangogh.livejournal.com