Бедная “Гараднічанка” двойчы прайграла ў Швецыі

|

 

 

Гэта адразу моцна зніжала шансы “Гараднічанкі” на выхад у наступную стадыю турніра.

 

Найгоршыя прагнозы спраўдзіліся – у суботу гарадзенкі саступілі дзяўчатам з шведскага “Шэвдэ” з лікам 24-33, а ў нядзелю – 25-33.

 

Як паведамляе сайт шведскай каманды, у першай палове нядзельнай сустрэчы гарадзенкі спрабавалі даць гаспадыням бой, прайграўшы ў першым тайме ўсяго 2 мячы (12-14).

 

Затым, аднак, шведкі зноў упэўненна даказалі сваю перавагу.

 

З-за сваёй беднасці “Гараднічанка” не ў першы раз вымушаная згаджацца гуляць матчы на пляцоўках саперніц (гэта дазваляе пазбегнуць выдаткаў на прыём гасцей у Гродне).

 

У сезоне 2008/2009 гг. гарадзенкі таксама двойчы гулялі ў Швецыі (тым разам супраць “Севехофа”) і таксама абодва разы саступілі.

 

У мінулым годзе каманда ўвогуле з-за недахопу грошай адмовілася стартаваць у еўракубкавых турнірах.

 

На здымку: у “цісках” саперніц і фінансавага крызісу. У атацы адна з лідэрак “Гараднічанкі” Юлія Булава.

 

Фота Яраслава Ванюкевіча

 

Падзяліцца