“Гродзенская зямля” Аляксандра Ласмінскага
На выставе “Мая Гродзенская зямля” ў залі па Ажэшка прадстаўленыя пейзажы, убачаныя і сфатаграфаваныя Аляксандрам Ласмінскім з вышыні птушынага палёту.
alt=”выстава” >
На адкрыцці прысутнічала шмат прыхільнікаў фотатворчасці Аляксандра Ласмінскага, гродзенскае кіраўніцтва і прадстаўнікі консульстваў. Мэр Гродна Барыс Казялкоў адзначыў, што ніхто так не ведае гродзенскую зямлю, як Аляксандр Ласмінскі:
– Ён лепш арыентуецца на гэтай тэрыторыі, чым памежнікі, – дадаў старшыня гарвыканкаму.
Аляксандр Ласмінскі падзякаваў усім прысутным за памяць і пажадаў, каб “прыгажосць, пабачаная мною, перайшла да вас, перайшла ў вашыя сэрцы”.
Выстава будзе адкрытая да 7 лістапада.