Экалогію гісторыі і сям’і абмяркуюць у Гродна

|

Навуковую on-line канферэнцыю “Экалагічная культура: станаўленне, развіццё, фармаванне” 25-26 лістапада ладзіць навукова-даследчая лабараторыя экаадукацыі “Экалагічная педагогіка”, якая працуе пры купалаўскім універсітэце.

 

Падчас канферэнцыі плануецца абмеркаваць пытанні адукацыі для ўстойлівага развіцця, сацыяльнай экалогіі, экапсіхалогіі, экапедагогікі, этнаграфічных асаблівасцяў экалагічнай культуры, экалогіі гісторыі, экалогіі мастацтва, экалогіі сям’і і інш.

 

Па выніках канферэнцыі будзе надрукаваны зборнік матэрыялаў.

 

Па спасылцы можна даведацца кантакты, куды можна выслаць заяўку на ўдзел у канферэнцыі.

 

Здымак з greenplaneta.3dn.ru