Навучанне і кар’ера-2011. Гарадзеншчына

|

Свае адукацыйныя прапановы для будучых студэнтаў і іх бацькоў на кірмашы прадставяць усе ВНУ Гродна, а таксама некалькі навучальных установаў з іншых гарадоў краіны.

 

Наведвальнікі выставы змогуць сустрэцца з кіраўніцтвам ВНУ, прадстаўнікамі студэнцкіх самакіраванняў, наведаць прэзентацыйныя пляцоўкі розных факультэтаў.

 

Апроч таго, у межах кірмаша адбудзецца некалькі мерапрыемстваў для прафесіяналаў. Так, а 11-й гадзіне ў актавай зале ўніверсітэту па вул. Ажэшкі, 22 пачнеццца семінар “Маркетынг вышэйшай адукацыі. Досьвед універсітэтаў Беларусі і Кітая”.

 

Такога кшталту мерапрыемства праводзіцца ў Гродне другі год запар.

 

З падрабязнай праграмай сёлетняй імпрэзы можна пазнаёміцца на сайте http://www.yarmarka.grsu.by/.

 

На здымку: так выглядала прэзентацыйная пляцоўка мінулагодняга адукацыйнага кірмаша.

 

Фота Юрыя Іванюка