Які падарунак рыхтавалі Лукашэнку ў Гродне

|

Візіт прэзідэнта ў Гродна планаваўся на сярэдзіну кастрычніка. У сувязі з гэтым ва ўніверсітэце адбыўся касметычны рамонт, вялася “падрыхтоўка” студэнтаў і выкладнікаў да сустрэчы з кіраўніком дзяржавы.

Як стала вядома “Твайму стылю”, Аляксандр Лукашэнка меўся атрымаць з рук рэктара “Древнюю Российскую Вивлиотику, или Собрание древностей российских до росийския истории, географии и генеалогии касающихся, издаваемая Николаем Новиковым помесячно” (частка 4, 1774 г., Санкт-Пецярбург).

 

Для гэтага старажытнае выданне, якое захоўваецца ў бібліятэцы ўніверсітэта, меліся перафатаграфаваць. Атрыманыя копіі старонак павінны былі затым пераплесці і змясціць у скураны пераплёт на прадпрыемстве вядомага гарадзенскага прадпрымальніка Макея.

 

Прыезд кіраўніка дзяржавы чакаўся ў Гродне 22 кастрычніка, але па невядомых прычынах не адбыўся.

 

Сёння Аляксандр Лукашэнка знаходзіцца з візітам у Брэсце, дзе прынятыя надзвычайныя меры бяспекі.