Грамадскае абмеркаванне пытання пра перанос гарбарнага завода
У сувязі з гэтым гарадзенскія ўлады збіраюцца перанесці вытворчасць на ўскраіну горада, але для гэтага неабходна правесці абмеркаванне гэтага рашэння з насельніцтвам.
Створанае больш як сто гадоў таму на ўскрайку Гродна прадпрыемства з цягам часу апынулася ў цэнтры горада.
Яшчэ ў 2008-м г. гарадзенскія ўлады прынялі рашэнне пра перанос прадпрыемства на вул. Карскага.
Суседзямі прадпрыемства стануць жахары раёна вуліц Карбышава і Карскага. Побач з будучай будаўнічай пляцоўкай апынецца абласны псіханеўралагічны дыспансер.
Аўтары праекта абяцаюць, што на прадпрыемсве будзе цалкам абноўленае абсталяванне. Апроч таго, для апрацоўкі скуры будуць выкарыстоўвацца найноўшыя, экалагічна чыстыя хімічныя матэрыялы.
Прадпрыемства будзе будавацца з 2011-га да 2013 гг. Будоўля павінна акупіцца за 6 гадоў.
Канчатковае рашэнне пра пачатак будаўніцтва павінна быць прынята пасля апошняга дня грамадскага абмеркавання – 12 снежня.
Дадатковую інфармацыюаб планах па пераносе гарбарнага завода можна атрымаць у адміністрацыі прадпрыемства, гарадзенскім гарвыканкаме, а таксама ў Гарадзенскім навукова-даследчым і праектным інстытуце азотнай прамысловасці і прадуктаў арганічнага сінтэзу”.
Менавіта гэты інстытут займаўся падрыхтоўкай Ацэнкі магчымага ўздзеяння гэтага праекта на навакольнае асяроддзе.