Семінарысты перамаглі гісторыкаў

|

Футбольная каманда гродзенскай вышэйшай духоўнай рыма-каталіцкай семінарыі  перамагла ў таварыскім матчы каманду факультэта гісторыі і сацыялогіі ўніверсітэта імя Янкі Купалы.


У гульні, якая адбылася на мінулым тыдні, кожная з каманд паказала высокі ўзровень гульні, а напружанасць не спадала да апошняй хвіліны матча.

Капітан каманды-пераможцы “Кронан ”  на знак павагі ўручыў студэнцкай камандзе памятны кубак  і запрасіў усіх гульцоў на экскурсію ў семінарыю.

Кіраўніцтва ўніверсітэта выказала жаданне і надалей ладзіць падобныя сустрэчы.

Паводле http://wsd.grodnensis.by