Лукойл страціў АЗС у Гродне

|

Кампанія па вяртанні дзяржаве АЗС пачалася яшчэ год таму.

Гаворка вялася пра кавалак зямлі, які належыў аўтапарку №1 Гродна.

У маі 2007 года Гродзенскі аблвыканкам прыняў рашэнне №313, якім перадаў у арэнду ІП“Лукойл-Белоруссия” зямлю разам са старой запраўкай.

“Лукойл-Белоруссия” рэканструявала станцыю і больш за год працавала на ўжо абноўленай АЗС.

 

У кастрычніку 2009 года нечакана высветлілася, што зямля была выдзелена незаконна, таму рашэнне аб перадачы яе ў арэнду было скасавана.

МУС  тады адсправаздачылася аб прадухіленні нанясення дзяржаве шкоды ў памеры 1,1 мільярда рублёў. Аднак уласнікам  пабудаванай на гэтай зямлі АЗС усё ж засталося “Лукойл-Белоруссия”.

Цяпер кампанія страціла і запраўку.

 

Па меркаванні УУС Гродзенскага аблвыканкама, рашэнне дырэктара аўтапарка №1 пра спісанне і перадачу на баланс ІП “Лукойл-Белоруссия” старой АЗС, незаконнае, бо прымалася без узгаднення з Міністэрствам транспарта і камунікацый Беларусі.

Гэтая дастаткова фармальная прычына дазваляе вярнуць рэканструяваную за кошт замежнага прадпрыемства АЗС, якая ацэньваецца ў 1,488 мільярда рублёў, дзяржаўнаму аўтапарку.

Паводле http://www.avto.ej.by