Гродзенскі гарвыканкам абяцае веладарожкі ў новых мікрараёнах

|

Пра гэта паведаміла Упраўленне капітальнага будаўніцтва Гродзенскаага гарвыканкама на пісьмовы зварот актывістаў веласіпеднага руху.

Іван Найдзёнаў, адзін з аўтараў звароту, паведаміў “ТС”:

 

Першы калектыўны ліст гродзенскія веласіпедысты пісалі яшчэ ў мінулым годзе.

Пасля гэтага была сустрэча ў гарвыканкаме і вусная дамова, што мы складзем  мапу, на якой пазначым месцы, дзе, на наш погляд, было б неабходна зрабіць дарожкі для ровараў.

Мапу мы аддалі яшчэ вясной, але на гэтым усё і скончылася.

 

Тады 13 кастрычніка актывісты пайшлі да Барыса Казялкова, падрыхтаваўшы пытанні  і кароткі ліст, дзе ў пяці пунктах выклалі свае прапановы адносна прыстасавання гродзенскіх дарог для ровараў.

 

Іван Найдзёнаў:

У нас атрымаўся вельмі  канструктыўны дыялог, Казялкоў  вельмі зацікавіўся, і, мы так зразумелі, пра наш папярэдні візіт ён нават не ведаў.

Адразу ён даў адпаведныя даручэнні, і вось цяпер мы атрымалі афіцыйны адказ з упраўлення капітальнага будаўніцтва.

Ма рады вынікам, але гэта толькі маленькая перамога, адказ толькі на адно з пяці нашых пытанняў.

Таму мы спыняцца не збіраемся.

Патрэбныя не толькі дарожкі для ровараў, але і стаянкі, і не толькі ў новых мікрараёнах, але ва ўсім горадзе.

 

На фота: Крытычная маса на вуліцах Гродна

Фота з сайта http://velo.grodno.net