Святар, манах, мастак: выстава акварэляў а.Аркадзя Вальтаса
У экспазіцыі – 37 работ а.Аркадзя. У асноўным гэта акварэль, але ёсць малюнак гуашшу, алоўкам.
На малюнках – беларускія краявіды, гарадскія і вясковыя замалёўкі, паўднёвыя пейзажы. Аўтар свае творы не падпісваў, таму і арганізатары выставы анатацый не рабілі.
Караль Юзаф Вальтас нарадзіўся ў 1916 годзе ў Львове.
Імя Аркадзь ён атрымаў падчас пострыгу і прыняцця ў ордэн францысканцаў у 1933 годзе.
Брат Аркадзь вывучаў філасофію і тэалогію.
Пасля Вялікадня 1941 года святар-францысканец быў накіраваны ў Гродна. Арыштаваны нямецкімі акупацыйнымі ўладамі, з 2 кастрычніка 1943 года да 7 красавіка 1944 быў у турме.
Па вайне святар абслугоўваў парафіі ў Гродне, Квасоўцы, Капцёўцы.
Таленавіты францішканін сканструяваў для гродзенскага касцёла рухомую батлейку, удзельнічаў у пленэрах, рабіў ілюстрацыі для моладзевага часопіса, рамантаваў гадзіннікі, атрымаў першае месца на ўсесаюзным конкурсе “Голуб міру”.
У касцёле Маці Божай Анёльскай захаваліся 14 стацый Крыжовага Шляху, зробленыя рукамі а.Аркадзя.
Памёр айцец Аркадзь Вальтас у Гродне 16 снежня 1975 года ва ўзросце 59 гадоў.
Выстава твораў с вятара ў музеі гісторыі рэлігіі будзе адчынена да 20 снежня.
На фота: Адна з акварэляў а.А.Вальтаса
Фота Асі Тарноўскай