Мост Святога Францішка

|

Кніга складаецца з успамінаў, аповедаў і эсэ сп-ні Бічель (на здымку), якія распавядаюць пра людзей духоўных, прыгожых, якія жывуць для саміх сябе, сваіх блізкіх і для Радзімы, пра каханне і сяброўства –  адзначае рэдактар серыі Алесь Пашкевіч у інтэрв’ю агенцтву БЕЛАПАН.

 

Выданне з’яўляецца працягам папярэдняй кнігі паэткі «Хадзі на мой голас» (2008, Гародня — Вроцлаў).

 

Аснову той кнігі склалі ўспаміны і развагі пра такія постаці, як Янка Купала, Максім Багдановіч, Васіль Быкаў, Ларыса Геніюш, Уладзімір Караткевіч, Наталля Арсеннева, Чэслаў Мілаш, Янка Брыль, Аляксей Карпюк.

 

Фота: “Новы час”